История Беларуси за 5 минут


Не было раней нічога, а цяпер усяго многа.За гэта мы мусім падзякаваць Богу,Ён ствараў наш свет у жанры фрыстайлу,Прамовіў “Будзьма!”, і Беларусь паўстала.Іхтыязаўры і іншыя цмокі…Мы напачатку ў акіяне моклі,А потым пакінулі водныя нетрыІ займелі мы назву “неўры”.Неўры здавён, ад першых вякоўПераўтвараліся ў ваўкоў —Такая вось звычка была ў народа…Жыцень, Пярун, Дажджбог і Кола Сварога —У паганскіх багоў продкі нашыя верылі,Але ўжо хрысціянства грукае ў дзверы ім.Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ! Год 862 ад нараджэння Хрыстова —Пра Полацак першыя летапісныя словы.Ў тым Полацку збудуюць сабор Святой Сафіі(У свеце былі толькі тры такія).Тамтэйшы князь Усяслаў ЧарадзейБыў чоткі персанаж, але слухай далей!У Полацку жыла Еўфрасіння Святая,Памяць пра яе ў стагоддзях не тае.Для яе зрабілі знакаміты крыж(Не проста супер, а супер-звыш),Але ў апошнюю вайну артэфакт прапаў.Такі вось, прабачце, мясцовы грааль.Ідзем далей, не марудзім доўга.Час надышоў князя Міндоўга.І тут мы зацяміць мусім з табой —Тады Беларусь называлі Літвой,А дакладней — Вялікім Княствам ЛітоўскімЗ гербам “Пагоня” і суперскім войскам.Пакрочым далей сваім шляхам пыльным.Князь Гедымін засноўвае Вільню.Сон легендарны — ваўчара ў латах…На Вікіпедыі пра гэта багата.Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ! Год 1362-гі.Шчэрацца дзіды. Лунаюць сцягі.Нашыя войскі ля Сіняй ВадыРазбілі трох ханаў Залатое Арды,І Княства Літоўскае раптам — о-па! —Зрабілася буйнейшай дзяржавай Еўропы.Давайце далей разгортваць світак.У Княстве Літоўскім княжыць Вітаўт.Тэўтонскі Ордэн нам пагражае.Пад Грунвальдам бітва ўсё вырашае.Вітаўт з Ягайлам, польскім каралём,Крыжакоў адправілі ў металалом.Францішак Скарына — канкрэтны мажор.Вучыўся не ў Полацку, а за мяжой.І з гэтай навукай ён добра парадзіў —Беларускую Біблію выдаў у Празе.Вайскоўцы былі ў форме не горшай —Паклалі маскоўскае войска пад ОршайУ 1514-м годзе,Але годзе пра гэта, наперад мы пойдзем!Хвілінны прыпынак — зараз і тутЗацверджаны Трэці Літоўскі статут,А пад Кіргхольмам разбілі шведаў,Відаць, ты пра гэта раней не ведаў.Будзьма ведаць свой род! У Магілёве ў бітве апантанай Сем тысячаў палегла акупантаў.Якіх акупантаў? Ну, гэтых… З Усходу —Прадстаўнікоў братняга расейскага народу.Іх называлі яшчэ “маскавіты”,А мы ўжо ў Рэчы жылі Паспалітай —Беларуска-літоўска-польскай дзяржаве —І чамусьці суседзяў усіх раздражнялі.Тры падзелы Рэчы Паспалітай —Вось так — узялі нас і падзялілі.Найбольшую частку з’ела Расея…Сярод шляхты незадаволенасць спее.На сцэне з’явіўся Тадэвуш Касцюшка.Запомніць імя гэта трэба. Таму штоТадэвуш канкрэтным быў рэвалюцыянерам —У свабоду, роўнасць, братэрства верыў,Змагаўся за гэта нават у Штатах,Але рускі царызм яго кінуў за краты.Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ! Падчас напалеонаўскага землятрусуЗ беларусамі біліся беларусы,А ў 1863-мПаўстанне ізноў пажарышчам свеціць.Кастусь Каліноўскі, сын БеларусіЎ роспачы быў, у гаркоце, у скрусе,Падняў касінераў, смела біўся ў палях,Але ў пятлі на Лукішках скончыў свой шлях.Свет на мяжы ХХ стагоддзя.Трэба падымаць культуру ў народзе!Багушэвіч, Багдановіч, Купала і Колас,Ластоўскі, Луцкевіч… Багата было вас!Дзясяткі й дзясяткі выбітных імёнаў…Але ўжо рэвалюцыя палае чырвоным.Ну вось. У рэвалюцыйных жахахЗ’яўляецца новая дзяржава.Завецца прыгожа яна: БНР.Яе ўтварэнне святкуем і цяпер.Але раптам аднекуль — з дзіркі ад бубліка —З’яўляецца іншая на табе рэспубліка.Завецца ўжо не рамантычна яна —Савецкая сацыялістычная.20-я гады. Векапомны час.Беларусізацыя пануе ў нас.Пісьменнікі пішуць выдатныя творы,Мастакі ў Віцебску заўсёды ў гуморы…І гэтак было, пакуль не прыйшоўГод 37-мы, крывавае шоу.Але то шчэ была апраметная.І вось пекла — Другая сусветная.Былі акупанты, былі партызаны,Краіну ізноў на шматкі разгрызалі…Ізноў беларусы з абодвух бакоў…Ліецца кроў родных братоў.Канец вайне! Здавай аўтамат!І вось ужо ў небе ляціць касманаўт.Машэраў, прамову сваю гавары!Спявайце пра Яся грамчэй, “Песняры”!Барыс Кіт, рабі вынаходкі ў НАСА,А мы застанемся з краінай сам-насам.Рэспубліка Беларусь — яе назва цяпер.Прыняты сцяг, зацверджаны герб.Спяваюцца песні, чытаюцца вершы…Год 1991-ы… БудзьмаВедаць свой род!Шалёны народ, беларускі народ…На гэтым шматкроп’е. У рукі вам сцягХай кожны напіша ўласны працяг…БудзьмаВедаць свой род!Шалёны народ, беларускі народ…БудзьмаВедаць свой род!Шалёны народ, шалёны народ…




Предыдущий:

Следующий: